26 красавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзе нашы грошы»: на ваўкавыскім прадпрыемстве ўспыхнуў бунт

12
«Дзе нашы грошы»: на ваўкавыскім прадпрыемстве ўспыхнуў бунт
Фота: fsmsteel.com

Работнікі ТАА «ФСМсціл» патрабуюць выплаціць запазычанасці ў заробку.

На ТАА «ФСМсціл» ужо больш за два тыдні не выплачваюць заробак за верасень, паведамілі Сharter97.org працаўнікі прадпрыемства.

Апошнім разам работнікі бачылі заробак 2 кастрычніка. Тады з імі расплаціліся за жнівень. У кіраўніцтве гэта тлумачаць тым, што не прыходзяць грошы з іншай арганізацыі, якой завод прадаў свае дэталі.

«Раней таксама былі затрымкі з выплатай заробку, але невялікія, максімум 3-4 дні. Работнікі пачынаюць бунтаваць, адмаўляцца працаваць. Прыходзіць кіраўніцтва і просіць пачакаць, гучаць абяцанні неўзабаве заплаціць. Некаторыя вераць і зноў устаюць за станкі, некаторыя працаўнікі ўжо шукаюць іншую працу», - распавяла сайту Сharter97.org крыніца, знаёмая з сітуацыяй на заводзе.

Цяпер на ваўкавыскім прадпрыемстве ТАА «ФСМсціл» функцыянуюць лініі для вытворчасці злучальнікаў для радыятараў ацяплення і кампакт-вентыляў, а таксама ідзе рэканструкцыя і засваенне вытворчых магутнасцяў, перададзеных ад «Ваўкавыскага завода ДБАМ»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках