26 красавiка 2024, Пятніца, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пацвердзіў самыя песімістычныя прагнозы наконт БелАЭС

82
Лукашэнка пацвердзіў самыя песімістычныя прагнозы наконт БелАЭС

Але па-ранейшаму адмаўляецца прызнаць сваю памылку.

У пятніцу Лукашэнка вымавіў словы, якія пацвердзілі песімістычныя прагнозы наконт атамнай станцыі ў Астраўцы, піша «Салідарнасць».

Але перш нагадаем, што Лукашэнка казаў пра «мэтазгоднасць будаўніцтва першай беларускай АЭС». У 2011 годзе ён заявіў: «Мы адыдзем ад імпарту электраэнэргіі і будзем значную частку яе пастаўляць на замежныя рынкі».

У 2012-м правадыр адзначыў: «Пабудаваўшы АЭС, мы адмовімся ад 5 мільярдаў кубаметраў газу».

Прайшлі гады, першы энергаблок атамнай станцыі ў Астраўцы плануюць увесці ў эксплуатацыю ўжо ў канцы 2019 года. І што ж кажа Лукашэнка на нарадзе за год да пачатку працы АЭС?

«У 2018 годзе мы ўпершыню цалкам адмовіліся ад імпарту электраэнэргіі».

То бок, гэта было магчыма і без атамнай станцыі. Але не гэтыя словы правадыра былі самімі страшнымі (цытуецца паводле ягонай прэс-службы).

«Урадам павінен быць распрацаваны выразны і рэалістычны план пашырэння кірункаў выкарыстання электраэнэргіі ў прамысловасці, аграрнай сферы, транспарце, IT-сэктары, ЖКГ, побыце ды іншых галінах... Магутнасцяў для нарошчвання электраспажывання сёння ў нас стае, а неўзабаве будзе яшчэ больш».

З гэтай заявы напрошваюцца дзве высновы. Па-першае, улады, відавочна, ужо самі не вераць, што энэргію з БелАЭС удасца імпартаваць у іншыя краіны - А.Лукашэнка пра гэта і не заікаецца.

Па-другое, за год да запуску атамнай станцыі яны, магчыма, не ўяўляюць, куды будуць дзяваць лішкі электраэнэргіі.

Сваімі словамі Лукашэнкі пацвярджае самыя песімістычныя прагнозы: заявы аб мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС былі палітычнымі і не падмацоўваліся разлікамі спецыялістаў. Нездарма правадыр дзяржавы цяпер загаварыў пра рэалістычны плане выкарыстання электраэнергіі.

Не толькі ён, але і іншыя чыноўнікі кідалі ў народ папулісцкія заявы. Яшчэ ў траўні гэтага года Уладзімір Сямашка паўтараў: «Калі мы ўвядзём АЭС, мы будзем купляць прыкладна на 5,5 млрд кубаметраў газу менш».

У верасні намесніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава фактычна зняпраўдзіла гэтыя словы: «Нягледзячы на ўвод АЭС, мы не прагназуем істотнага змянення аб'ёмаў спажывання прыроднага газу», «У сферы вытворчасці цеплаэнэргіі дзель газу істотна не зменіцца».

БелАЭС, відавочна, стане яшчэ адным помнікам эпохі Лукашэнкі - эпохі, калі праз непрадуманыя дзеянні мільярды даляраў выкідваліся на вецер.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках