26 красавiка 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН прынялі абноўленую рэзалюцыю што да Крыма

16
У ААН прынялі абноўленую рэзалюцыю што да Крыма

Рэзалюцыя патрабуе ад РФ вярнуць акупаваныя тэрыторыі і прызнаць Алега Сянцова палітвязням.

Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН у чацвер, 15 лістапада, прыняў абноўленую версію ўкраінскай рэзалюцыі аб правах чалавека ў анэксаваным Расеяй Крыме. Як піша «Нямецкая хваля», пра гэта паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка. «Ну вось. Самая моцная рэзалюцыя ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Крыме прайшла 3-ці камітэт Генеральнай асамблеі», - напісаў Ельчанка.

Украінская рэзалюцыя называецца «Сітуацыя з правамі чалавека ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі, Украіна». У дакуменце сярод іншага паказваецца, што Расея павінна пацвердзіць недапушчальнасць захопу тэрыторыі Крыму, даць абавязацельства вярнуць «акупаваныя тэрыторыі» і прызнаць палітвязнямі Алега Сянцова, Уладзіміра Балуху і Эміра-Усеіна Куку.

Паводле слоў сталага ўкраінскага прадстаўніка, у падтрымку гэтага дакумента прагаласавалі 67 краін, 26 выступілі супраць і 82 устрымаліся. У мікраблогу ў Twitter, які належыць прадстаўніцтву Украіны ў ААН, удакладняецца, што супраць рэзалюцыі, акрамя Расеі, выступілі Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, КНДР, Эрытрэя, Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, М'янма, Нікарагуа, Сербія, ПАР, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя, Таджыкістан, Уганда, Узбекістан, Венесуэла і Зімбабвэ.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначыў, што рэзалюцыя была прынятая, нягледзячы на люты супраціў Расеі. Ён абяцаў, што Масква не пазбегне міжнароднай адказнасці за «агрэсію, акупацыю і парушэнні правоў чалавека».

Першая рэдакцыя рэзалюцыі Генасамблеі ААН што да Крыма была прынятая 19 снежня 2017 года.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках