26 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі прайшлі маштабныя студэнцкія пратэсты

2
У Італіі прайшлі маштабныя студэнцкія пратэсты
Фота: Emanuele Cremaschi/Getty Images

На вуліцы выйшлі студэнты 70 гарадоў.

У Італіі студэнты выйшлі на вуліцы 70 гарадоў з патрабаваннем большага фінансавання адукацыі.

Пра гэта паведамляе ANSA (пераклад - «Новое время»).

Каардынатар Нацыянальнай сеткі студэнцкіх арганізацый Джакома Косу заявіў, што ад урада гучаць толькі абяцанні.

У Мілане студэнты арганізавалі марш No Salvini day (Дзень без Сальвіні). Яго мэта - адкрытая дыскусія з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком МУС. Сярод тэм для абмеркавання яны прапануюць будаўніцтва новых школ і ўніверсітэтаў, бяспеку навучальных устаноў, закон аб бюджэце.

У Падуі студэнты яшчэ з мінулага вечара занялі будынак Дэпартамента палітычнай навукі ў знак пратэсту супраць палітыкі ўраду.

Пратэсты пакуль праходзяць мірна. Акцыі прадоўжацца і ў суботу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках