27 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шукаюць гуза

3
Шукаюць гуза
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ І ІГАР КОМЛІК
ФОТА: SPRING96.ORG

«Справа прафзвязаў» можа стаць сур'ёзнай праблемай для беларускіх уладаў.

"Я не веру нашым судам, але, на жаль, памяняць вас няма на каго, вы як былі шрубкамі адной сістэмы, так і застаяцеся, таму адводу ў мяне не будзе" - такімі словамі абвінавачаны Ігар Комлік выказаў сваё стаўленне да судовай калегіі ў крымінальных справах Менгарсуда.

9 лістапада Менгарсуд у апеляцыйным парадку праверыў законнасць, абгрунтаванасць і справядлівасць пастаноўленага судом Савецкага раёна прысуду ў крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні Беларускага незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і былога галоўнага бухгалтара Ігара Комліка. Абодва абвінавачваліся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме, піша Віктар Федаровіч для «БелГазеты»..

Абодва былі прысуджаныя да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-выканаўчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў.

З Фядыніча і Комліка салідарна ў кошт кампенсацыі шкоды ў даход дзяржавы спагнана BYN47,746 тысяч і BYN2,387 тысяч у якасці дзяржаўнай мыты.

Як і ў суд Савецкага раёна, у Менгарсуд падтрымаць прафзвязных лідараў прыйшлі дзясяткі чалавек, некаторым месцаў у самай вялікай зале, умяшчальнасцю прыкладна на 100 чалавек, так і не выстарчыла. Праўда, у залу не так і проста было трапіць: на лесвічнай пляцоўцы былі ўсталяваныя рамачныя металадэтэктары, пасля якіх кожнага ўваходнага сек'юрыці абмацвалі. Праз гэтую працэдуру прыйшлося прайсці і прадстаўнікам амбасадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы і Чэхіі.

Судовую калегію ўзначальваў суддзя Сяргей Хрыпач. Апеляцыйныя скаргі на прысуд падалі абвінавачаныя і іх адвакаты. Зместам яны практычна цалкам адпавядалі пазіцыі, якая была занятая ў судзе першай інстанцыі. Сваю віну Фядыніч і Комлік не прызналі. У якасці галоўнага доваду супраць іх абвінавачанне выкарыстала вельмі дзіўны дакумент, названы «выпіскай аб руху сродкаў з разліковых рахункаў прафзвязу РЭП у AB SEB bankas».

Калі быць дакладным, то гэта зусім і не дакумент, а электронны файл, які быў знойдзены следствам падчас ператрусу офіса прафзвязу ў кампутары Комліка. Файл захоўваўся ў паштовай скрыні электроннай пошты - unionmember77@list.ru. Хто і дзе зарэгістраваў гэты адрас, якім чынам файл "выпіскі" ў яго трапіў-яйкагаловыя экспэрты выявіць не змаглі. Але менавіта на падставе гэтага файла была распачатая крымінальная справа, ён жа ў абвінаваўчым прысудзе згадваецца ў якасці асноўнага доваду. Файл быў на літоўскай мове, а пракурор яго ў судзе Савецкага раёна абвяшчаў на расейскай мове. Як адзначылі тады адвакаты, афіцыйнага перакладу не было.

З “прачытанага" дзяржаўным абвінаваўцам вынікала, што з 1 студзеня да 31 снежня 2011 года грошы на рахунак у далярах паступалі ад прафзвязу IFMetall( Швэцыя), а ў еўра - ад прафзвязу 3F (Данія). Атрымальнікам значыўся прафзвяз РЭП з адрасам: Вільня, вуліца Ясінская 9-314. Грошы рознымі сумамі здымаў Ігар Комлік.

Каб атрымаць пацвярджэнне аб дакладнасці "выпіскі", беларускія следчыя накіравалі ў Літву запыт, аднак літоўскія праваахоўнікі чамусьці не захацелі сябраваць з беларускімі калегамі. Літва, фактычна, адмовілася надаць Беларусі прававую дапамогу. У выніку ў справе ў якасці доваду віны быў падшыты не арыгінальны дакумент, а, як заявіла абарона абвінавачаных, «копія з копіі».

У судзе апеляцыйнай інстанцыі менавіта на гэты факт рабілі стаўку адвакаты Фядыніча і Комліка. Калі б менскі гарадскі суд прызнаў “выпіску” недакладным довадам, то, лічы, уся справа раскідалася б.

Але, на жаль, спадзяванні абаронцаў не апраўдаліся. Другая судовая інстанцыя не знайшла падстаў для змены або скасавання прысуду суда Савецкага раёна. Апеляцыйныя скаргі пакінутыя без задавальнення. Прысуд увайшоў у законнае дзеянне.

Да месца заўважыць, што на крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка вельмі рэзка адрэагавалі міжнародныя арганізацыі. Ды і беларускія праваабаронцы бачаць у ім палітычную падаплёку. З патрабаваннем скасаваць пакаранне лідарам незалежнага прафзвязу РЭП да прэзідэнта Беларусі звярнуліся Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП).

Вось, дарэчы, у якой форме яны выклалі сваё патрабаванне "Спадар Прэзідэнт, IndustriALL і МКП звяртаюцца да вас, як гаранта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з патрабаваннем выкарыстаць ваш уплыў, каб пакласці канец пераследам у дачыненні да незалежных прафзвязаў у Беларусі. IndustriALL і МКП патрабуюць неадкладнага перагляду прысуду, вынесенага Генадзю Фядынічу ды Ігару Комліку, вынікам якога павінна стаць зняццё з іх усіх абвінавачванняў і іх поўнае і безумоўнае апраўданне.

Да таго часу, пакуль прысуд будзе заставацца ў дзеянні і праз пастанову аб абмежаванні свабоды, якая цягне за сабой сур'ёзныя праблемы ў ажыццяўленні паўнавартаснай працы і нармальнага жыцця абодвух лідараў, мы разглядаем Фядыніча і Комліка ў якасці палітычных зняволеных. Наяўнасць палітычных зняволеных з'яўляецца грубым парушэннем нядаўняй дамоўленасці паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам. IndustriALL і МКП праінфармуюць аб гэтым факце ўсе кампетэнтныя міжурадавыя і еўрапейскія структуры".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках