26 красавiка 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грозным жанчына ўчыніла выбух каля КПП

У Грозным жанчына ўчыніла выбух каля КПП
ФОТА: STAV.KP.RU

Да КПП жанчына не дайшла блізу 75 метраў.

Жанчына зладзіла выбух ля Старапрамыслоўскага раёне Грознага, недалёка ад кантрольна-прапускнога пункта, паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Тэлеканал «360» са спасылкай на ГУ МУС Чачэнскай Рэспублікі, паведамляе, што інцыдэнт адбыўся на вуліцы Шасэйная. Там паказалі, што да КПП жанчына не дайшла блізу 75 м. Ахвяр і пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Загінула толькі сама тэрарыстка.

Суразмоўца тэлеканала паведаміў, што тэрарыстка, якая ўчыніла выбух знаходзілася пад наглядам дагестанскага Цэнтра супрацьдзеяння экстрэмізму.

Агенцтву «РИА Новости» выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Чачэнскай Рэспублікі Апты Алаўдзінаў удакладніў, што праваахоўнікі, якія знаходзіліся на КПП, здалёк заўважылі, што паводзіны жанчыны неадэкватныя, і папрасілі яе паказаць дакументы. Ужо пасля гэтага яны ўбачылі на ёй самаробнае выбуховае прыстасаванне і адкрылі папераджальны агонь.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках