26 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далёкі Усход РФ: «Кітайцы паўсюль - купляюць фермы, ствараюць сем'і»

15
Далёкі Усход РФ: «Кітайцы паўсюль - купляюць фермы, ствараюць сем'і»

Што ўбачыў швайцарскі журналіст у расейскім Прымор'і.

"Уладзівасток далёка, але ж гэта горад наскі" - так, кажуць, сказаў Ленін. Вядома, і сёння з гэтым ніхто насур'ёз не спрачаецца. І, тым не менш, на Далёкім Усходзе Расеі сёе-тое зрушылася, асабліва з таго часу, як прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін абвясціў стварэнне "Новага шаўковага шляху": ці маюць аднавіцца старыя гандлёвыя шляхі вакол Кітая, пабудаваныя парты, дарогі і чыгуначныя магістралі", - піша журналіст швайцарскага выдання Neue Zürcher Zeitung Іён Карагуніс, які пабываў у Прымор'і (пераклад - inopressa.ru).

"Рэгіён выгадна размешчаны паміж Кітаем, Японіяй і Карэяй. Вялікая надзея для тых, хто марыць аб эканамічным і турыстычным уздыме. Праклён для тых, хто баіцца ўплыву Кітая і разбурэння навакольнага асяроддзя", - адзначае журналіст.

"За чатыры гадзіны язды на аўтамабілі ад Уладзівастока размешчаны порт Тройцы. (...) А дакладней, тое, што аднойчы магло б стаць сапраўдным портам. Сёння тут нерухома стаяць чатыры краны. На якары - рыбалоўны катэр. Перасоўваюцца два цяжкавікі, адзін працоўны ідзе праз плошчу. Больш нічога не адбываецца", - апавядае Карагуніс.

"Заўтра прыйдзе судна з Пусана ў Паўднёвай Карэі", - кажа Вячаслаў Бурын, генеральны дырэктар порта. Лінія была адкрытая ў 2015 годзе. Да сённяшняга дня гэтае адзінае судна, якое швартуецца рэгулярна, і тое ўсяго толькі раз на тыдзень. "Цяпер штогод перавозіцца 180 тысяч тон цяжараў", - адзначае Бурын. "Драбяза: такі аб'ём порт Базэля робіць за 11 дзён, - заўважае аўтар артыкула. - З дзейнай інфраструктурай можна было б перавозіць мільён тон. Да таго ж, у бухты Тройцы ідэальнае размяшчэнне". "Планы расшырэння гатовыя, грошы ёсць. Але ў той жа час трэба ўдасканаліць чыгуначную магістраль і дарогу. А гэта не ва ўладзе аператараў порта", - пераказвае Карагуніс словы Бурына.

"Пяць гадоў спатрэбілася для таго, каб урад даў рады аднаму толькі гэтаму тунэлю", - пачуў журналіст незадаволенасць аднаго з пасажыраў падчас праезду праз Нарвінскі тунэль. А выдаткавана на яго было ў тры разы больш грошай, чым планавалася, гаворыцца ў артыкуле.

Па дарозе з Кайманаўкі ва Уладзівасток не сустрэліся ні леапарды, ні тыгры, апавядае Карагуніс. "І сам Новы шаўковы шлях здаецца фантомам", - адзначае журналіст.

"Тым не менш, кітайцы ўжо тут. Турыстычных груп не злічыць, і да іх падрыхтаваліся: у аэрапорце шмат надпісаў на кітайскай мове. На дзверы гатэля прылеплены стыкер China-friendly. А некаторыя расейскія гіды гавораць па-кітайску".

Залаты і Расейскі масты былі адкрытыя толькі шэсць гадоў таму, працягвае Карагуніс. Са слоў экскурсаводкі, каб рэалізаваць планы, чакалі вялікай падзеі - падставы, прэстыж якой не дазволіў бы зглуміць праект. Такім падставай стаў саміт АЦЭС у 2012 годзе. Потым дзейнічаць давялося хутка. Праз нястачу часу ад будаўніцтва мастоў адмаўляліся аўстралійскія, французскія кампаніі. У выніку масты пабудавалі самі расейцы. "Кітайцаў не хацелі, - пераказвае аўтар словы экскурсаводкі. - Яны і так паўсюль. Купляюць фермы, ствараюць сем'і".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках