26 красавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Трэба намагаць на поўным закрыцці акумулятарнага завода пад Берасцем

5
Андрэй Шарэнда: Трэба намагаць на поўным закрыцці акумулятарнага завода пад Берасцем
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: «НАША НІВА»

Улады баяцца палітызацыі пратэстаў і цягнуць час.

Жыхары Берасця, якія выходзяць кожную нядзелю на акцыі супраць акумулятарнага завода, дамагліся частковых саступак: на аб'ект прызначаная паўторная экспэртыза.

Ці дапаможа гэта спыніць будаўніцтва шкоднай вытворчасці каля абласнога цэнтра? Сітуацыю для Charter97.org пракаментаваў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Берасці Андрэй Шарэнда:

- Улады проста пускаюць людзям пыл у вочы з нібыта прызначэннем новай экспэртызы. Напраўду завод дабудоўваецца і не думаю, што гэтая экспэртыза дасць іншы адказ, чым давалі ранейшыя экспэртызы.

Улады хочуць напусціць туману і збіць пратэстны настрой у людзей. А самі ў гэты час збіраюцца ціхенька дабудаваць шкодны завод.

- А наколькі моцныя пратэстныя настроі ў вашым горадзе?

- Людзі настроеныя вельмі рашуча і выходзяць на акцыі кожную нядзелю. Колькасць удзельнікаў акцый не памяншаецца, нягледзячы на арышты і рэпрэсіі.

- Што трэба рабіць пратэстоўцам, каб не даць уладам сябе падмануць?

- Па-першае, трэба не верыць туманным абяцанням наконт экспэртыз і прадаўжаць выходзіць на цэнтральную плошчу і вуліцы горада. Чым больш будзе вулічных акцый - тым мацней мы зможам уздзейнічаць на ўладу. Усякі адкрыты пратэст сёння для іх - як костка ў горле.

Па-другое, трэба дакладна патрабаваць поўнага закрыцця акумулятарнага завода пад Берасцем. Трэба намагаць на сваім: такому заводу няма месца па суседстве з буйным населеным пунктам. Улады павінны зразумець: ніякага «хаўрусу» з імі не будзе. Яны толькі і спадзяюцца на такі ход падзей, каб ціхенька дабудаваць і адкрыць гэты завод.

Сітуацыя з заводам у Светлагорску, які перастаў працаваць, паказвае, што пры настойлівасці людзей шкодную вытворчасць можна закрыць цалкам. Галоўнае - не ісці на саступкі.

- Што дасць магчымасць рэалізаваць гэтую праграму-максімум? У чым моцны бок берасцейскіх пратэстаў?

- Улады баяцца палітызацыі нашага пратэсту. На акцыях у Берасці, акрамя экалагічных, усё часцей і часцей гучаць палітычныя патрабаванні. Чаша цярпення людзей перапоўненая. Улады бачаць гэта і хочуць вярнуць пратэсты ў ранейшае, асабліва экалагічнае, рэчышча.

Але зразумела, што гэтага яны не здолеюць. Людзі бачаць, што пытанне тут - не толькі ў самім заводзе. Пытанне ў татальнай карумпаванасці ўлады - пачынаючы з мясцовай і заканчваючы самым верхам. Сітуацыя з заводам у Берасці адкрыла вочы шматлікім беларусам: рэжым Лукашэнкі прагніў і гатовы на ўсякія крокі дзеля таго, каб зарабіць для сябе больш грошай. У тым ліку і на здароўі і будучыні - нас і нашых дзяцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках