26 красавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чубараў: Калі Інтэрпол узначаліць расеец, таталітарны рэжым зможа ўплываць на правы чалавека ва ўсім свеце

1
Чубараў: Калі Інтэрпол узначаліць расеец, таталітарны рэжым зможа ўплываць на правы чалавека ва ўсім свеце
РЭФАТ ЧУБАРАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Меджліс крымскататарскага народа спадзяецца, што заўтра падчас выбараў кіраўніка Інтэрпола Расея не здабудзе перамогу.

У выпадку абрання генерал-маёра паліцыі РФ Аляксандра Пракапчука прэзідэнтам Інтэрпола мы атрымаем яшчэ адзін інструмент уздзеяння таталітарнага рэжыму на правы чалавека не толькі ў асобных краінах, але і ва ўсім свеце. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў народны дэпутат Украіны, старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на «Укринформ».

Чубараў нагадаў, што ў 2014 годзе Парламенцкая асамблея АБСЕ прызнала, што акупацыяй Крыма Расея парушыла ўсе 10 з 10 прынцыпаў АБСЕ. Але, тым не менш, РФ працягвае заставацца сябрам аб'яднання, падкрэсліў Чубараў.

«Парламенцкая асамблея АБСЕ прызнала, зафіксавала і абвінаваціла аднаго са сваіх сябраў у тым, што ім парушаныя ўсе прынцыпы, на аснове якіх дзейнічае арганізацыя, але нічога не адбылося. З тых часоў мінула чатыры гады. АБСЕ беспаспяхова, але функцыянуе, прынцыпы прыняцця пастаноў і кансэнсусу там захоўваюцца, і Расея, нягледзячы на тое, што адчувае сябе там вельмі некамфортна, працягвае быць сябрам АБСЕ», - распавёў народны дэпутат.

Палітык уважае, што Расея «працуе дзень і ноч», каб узяць рэванш і падпарадкаваць сваім інтарэсам інтарэсы «ўсяго глабальнага свету».

«Расея, нягледзячы на санкцыі, якія прымаюцца па ёй, не толькі не супакойваецца, а працягвае нарошчваць свае намаганні, падмацаваныя чалавечымі, фінансавымі і палітычнымі рэсурсамі... Практычны захоп Расеяй Інтэрпола - усё гэта з'яўляецца маштабным расейскім планам, канчатковая мэта якога - прымусіць свет прыняць расейскія ўмовы пераразмеркавання паўнамоцтваў і ўплыву, то ёсць, пайсці насустрач таму вар'яцкаму плану Пуціна вызначэння месца Расеі, які склаўся не дзякуючы аб'яднаным інтарэсам глабальнага свету, а зыходзячы з таго дыктату, які ідзе ад Расеі», - уважае Чубараў.

Ён паведаміў, што ў сувязі з імавернасцю абрання прадстаўніка Расеі кіраўніком Інтэрпола, Меджліс крымскататарскага народа прыняў заяву і выказаў надзею, што «заўтра Расея не здабудзе перамогу, і такім чынам будзе пастаўленая на належнае ёй месца».

Як вядома, былы супрацоўнік МУС РФ і дзеючы віцэ-прэзідэнт міжнароднай крымінальнай паліцыі Аляксандр Пракапчук, які падазраецца ў сувязях з расейскай выведкай, з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду кіраўніка Інтэрпола замест затрыманага ў Пекіне Мэн Хунвэй. Галасаванне павінна адбыцца ў сераду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках