19 красавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі паліцыя захапіла восем віл мафіі

4
У Італіі паліцыя захапіла восем віл мафіі

Дамы належаць аднаму клану.

У прадмесці італійскай сталіцы Рыму паліцыя захапіла восем віл, якія належалі мафіёзнаму клану Касамоніка.

У аперацыі бралі ўдзел блізу 600 прадстаўнікоў рымскай паліцыі, паведамляе Reuters.

Мэр Рыма Вірджынія Раджы сказала, што ўсе дамы будуць зруйнаваныя да канца года.

Клан Касамоніка цягам некалькіх дзесяцігоддзяў займаўся злачыннай дзейнасцю ў паўднёва-ўсходняй частцы Рыма.

"Сёння гістарычны дзень для горада Рым і для рымлян. Мы спыняем дзесяцігоддзі незаконнасці і пасылаем моцную заяву клану Касамонікі", - сказала італійская мэр.

Паводле ейных слоў, вілы, якія знаходзяцца ў раёне Квадрара, парушалі будаўнічыя і ландшафтныя законы Рыма, а некаторыя "аб'ядналі цэлыя пляцы гістарычнага аквэдука Фелічэ".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках