22 верасня 2019, Нядзеля, 7:42
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Фотафакт: Бабруйцы пратэстуюць супраць будаўніцтва пад іх вокнамі

3
Фотафакт: Бабруйцы пратэстуюць супраць будаўніцтва пад іх вокнамі

Жыхары горада не хочуць паблізу сваіх дамоў чарговых супермаркетаў.

Са слоў мясцовых жыхароў, паводле генеральнага плану горада за іх дамамі плануецца пабудаваць тры будынкі шматфункцыянальнага прызначэння. Яны ўпэўненыя, што гаворка ідзе пра чарговыя супермаркеты, піша «Вечерний Бобруйск».

Такія аб'явы развешаныя на пад'ездах дамоў №135 і 137 на вуліцы Урыцкага.

На гэты момант вядома, што мясцовыя жыхары арганізавалі ініцыятыўную групу, сабралі подпісы супраць будаўніцтва пад іх вокнамі ды даслалі звароты ў розныя інстанцыі горада і краіны. Пра тое, што адказалі грамадзянам прадстаўнікі ўлады, стане вядома ў найбліжэйшыя дні.

Акрамя таго, жыхары гэтых дамоў узялі ўдзел у агульным сходзе, які праходзіў у актавай зале сярэдняй школы №2, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі гарадской улады. У аб'яве гаворыцца, што на сход прыйшло больш за 60 жыхароў, і ўсе аднагалосна прагаласавалі за спыненне будаўніцтва паблізу іх дамоў.