26 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Зяленскі выпярэджвае Цімашэнку ў другім туры выбараў

28
Апытанне: Зяленскі выпярэджвае Цімашэнку ў другім туры выбараў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

68,7% украінцаў мяркуюць, што новыя асобы ў палітыцы змаглі б змяніць сітуацыю ў краіне.

Калі б выбары прэзідэнта Украіны праходзілі ў найбліжэйшую нядзелю, першае месца на іх заняла б кіраўніца "Батьківщини" Юлія Цімашэнка, яе збіраюцца падтрымаць 18,5% з тых выбарцаў, якія плануюць узяць удзел у галасаванні і вызначыліся з выбарам. Другое месца - 10,8% - у актора Уладзіміра Зяленскага. Такія вынікі ўсеўкраінскага апытання "Грамадска-палітычная і электаральная сітуацыя ў першай палове лістапада 2018 года", праведзенага Інстытутам сацыяльных тэхналогій "Сацыяполіс", пададзеныя на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе "Гордан".

За дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку гатовыя галасаваць 7,8%, столькі ж - за экс-міністра абароны, лідара партыі "Грамадзянская пазіцыя" Анатоля Грыцэнку. За народнага дэпутата, чальца дэпутацкай групы "Апазіцыйная платформа - за жыццё" Юрыя Бойку - 7,4%, за музыку Святаслава Вакарчука - 5,5%.

У другім туры Зяленскі перамагае ўсіх патэнцыйных апанентаў, у тым ліку і Цімашэнку. Зяленскі набраў бы на 20% больш, чым Парашэнка і на 4% больш, чым Цімашэнка, калі б адбыўся другі тур.

68,7% рэспандэнтаў мяркуюць, што "новыя твары" ў палітыцы змаглі б змяніць сітуацыю ў краіне да лепшага, 70% упэўненыя, што старыя на гэта не здольныя.

"Не асобныя палітыкі, а менавіта сістэма, дзейная ўлада ўспрымаецца як нежыццяздольная, якая існуе ў нейкай паралельным прасторы. Яна адрынутая грамадствам, і менавіта гэта выклікае запыт на новыя палітычныя сілы, новыя асобы, абнаўленне палітычных элітаў і палітычнага жыцця", - сказаў падчас прэс-канферэнцыі 22 лістапада намеснік дырэктара Інстытута сацыяльных тэхналогій "Сацыяполіс", кандыдат сацыялагічных навук Сяргей Ліцвінаў, піша "КП в Украіне".

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках