26 красавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гародні прадаюць эксклюзіўны Rolls-Royce Silver

6
Відэафакт: У Гародні прадаюць эксклюзіўны Rolls-Royce Silver
ФОТА: S13.RU

Аўто канфіскавалі на мяжы ў расейца.

У пачатку траўня Гарадзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Бераставіца» выявілі аўтамабіль з перайначаным ідэнтыфікацыйным нумарам. Праўда, гэта быў зусім не шараговы аўтамабіль, а Rolls-Royce Silver Spur 1985 года выпуску, які накіроўваўся ў Гішпанію на выставу, паведамляе s13.ru.

Пры правядзенні мытнага кантролю службовымі асобамі была ўстаноўленая неадпаведнасць VIN-нумара на аўтамабілі і названага ў тэхнічным пашпарце. Экспэртыза пацвердзіла, што ён быў сапраўды зменены: другасная маркіроўка нанесеная на два знакі нумару шляхам чаканкі рэльефу.

Фото: s13.ru

Увесну Rolls-Royce ацанілі на 60 тысяч беларускіх рублёў і канфіскавалі, а цяпер ГД «Усходні» прадае з аўкцыёну гэты аўтамабіль з пляцоўкі ў Гародні за 67 574 рублёў. Г.зн., за 33-гадовы аўтамабіль на старце просяць $32100 у эквіваленце.

«Легкавы аўтамабіль, 4-х дзвярны седан, стан здавальняючы: сколы, драпіны ЛКП, карозія правай задняй аркі, абліцоўванне салона і абіўка сядзенняў пацёртыя, АКБ разраджаны, рухавік запускаецца, відазменены VIN-нумар», - адзначаецца ў апісанні.

Што тычыцца прабегу, то ён адпавядае 3-4 гадоваму бюджэтніку, які калясіць нашы дарогі - усяго 49 тысяч кіламетраў. У баку засталося 40 літраў паліва, за якое трэба будзе даплаціць па 1,49 руб за літр. Улічваючы сённяшняе падаражанне, эканомія складзе 1,6 руб.

Наведнікі пляцоўкі канфіскату на «Паўднёвым» рынку адразу звяртаюць увагу на аўтамабіль, разглядаюць і фатаграфуюцца на яго фоне.

Аўкцыён па продажы гэтага ўнікальнага аўтамабіля пройдзе ў найбліжэйшую сераду, 28 лістапада. Запісвайце нумар лота - 3987. Але памятайце, у найбліжэйшыя гады вы не зможаце зняць аўто з уліку. Перабіты VIN як бы намякае - перакупшчыкам не турбаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках