27 красавiка 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнакамандуючы ВМС Украіны: Нашы караблі ля Керчанскага праліва гатовыя да высаджвання расейскага дэсанту

13
Галоўнакамандуючы ВМС Украіны: Нашы караблі ля Керчанскага праліва гатовыя да высаджвання расейскага дэсанту
ІГАР ВАРАНЧАНКА
ФОТА: MIL.GOV.UA

Расейцы дзейнічаюць так, як дзейнічалі ў 2014 годзе ў бухце Данузлаў у Крыме.

Камандуючы Вайскова-марскіх сіл Украіны Ігар Варанчанка ацаніў абстаноўку ля Керчанскага праліва як «складаную і напружаную», але запэўніў, што на ўкраінскіх караблях пануе баявая гатоўнасць.

Пра гэта паведамляе censor.net.ua.

«Нашы экіпажы бранякатэраў знаходзяцца ў баявой гатоўнасці і гатовыя да магчымай высадкі расейскага дэсанту», - заявіў ён у Адэсе.

Каментуючы сітуацыю, у якой апынуліся ўкраінскія судны на ўваходзе ў Азоўскае мора, Варанчанка сказаў: цяпер цяжка спрагназаваць, колькі часу ім давядзецца чакаць магчымасці перасекчы праліў.

«Яны дзейнічаюць так, як дзейнічалі ў 2014 годзе ў бухце Данузлаў ў Крыме, калі тапілі свае расейскія караблі, і нашы караблі не маглі прайсці. Цяпер ні з правага, ні з левага боку мы прайсці не можам», - паведаміў адмірал.

Паводле Варанчанкі, цяпер у раёне Керчанскага моста знаходзяцца восем караблёў Расеі - два судны Чарнаморскага флоту і шэсць катэраў памежнай службы ФСБ.

Нагадаем, 25 лістапада ВМС УС Украіны паведамілі, што памежныя караблі Расейскай Федэрацыі ажыццявілі агрэсіўныя дзеянні супраць украінскіх караблёў, якія здзяйснялі планавы пераход з порта Адэсы ў порт Марыупаль Азоўскага мора. Між іншым, расейскі памежны карабель «Дон» здзейсніў таран украінскага рэйдавага буксіра, у выніку чаго быў пашкоджаны галоўны рухавік карабля, абшыўка і леерная агароджа, а таксама страчаны выратавальны плыт.

Пры гэтым ВМС УСУ падкрэсліваюць, што пра намер ажыццявіць пераход папярэджвалі загадзя і дзейнічалі ў рамках міжнароднага права.

У той жа час ФСБ Расеі заяўляе, што тры ўкраінскія вайсковыя караблі ў Азоўскім моры «незаконна ўвайшлі ў тэрытарыяльныя воды РФ і накіраваліся да Керчанскага праліва».

Караблі ВМС УС Украіны чакаюць праходу па Керчанскім праліве. А 13:42 паводле інфармацыі Керчтрафіккантролю на праходзе моста перакрыты рух у абодва бакі ў сувязі з пасадкай на мель танкера перад мостам з боку Азоўскага мора, рух пралівам закрыты ў два бакі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках