26 красавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біскуп евангельскіх хрысціян баптыстаў у Беларусі: Выказванні мітрапаліта Паўла недапушчальныя

15
Біскуп евангельскіх хрысціян баптыстаў у Беларусі: Выказванні мітрапаліта Паўла недапушчальныя
ЛЕАНІД МІХОВІЧ

Біскуп Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Беларусі асудзіў заявы праваслаўнага мітрапаліта Паўла.

Біскуп Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь Леанід Міховіч асудзіў заявы праваслаўнага мітрапаліта Менскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла пра баптыстаў, у якіх той назваў іх сектантамі, параўнаў іх негатыўна з цыганамі і заклікаў не кантактаваць з імі на рэлігійныя тэмы.

«Мы ўважаем такія заявы ў адрас іншых вернікаў або асоб іншай нацыянальнасці недапушчальнымі, асабліва ад чалавека, які займае гэткае высокае становішча. Гісторыя і культура Беларусі вучыць нас памяркоўнасці і зычлівасці ў дачыненні да людзей любых нацыянальнасцяў і вернікаў розных канфесій, улічваючы, што права на свабоду веравызнання замацавана Законам», - заявіў ён, паведамілі ў СЕХБ РБ.

Леанід Міховіч выказаў надзею, што мітрапаліт Павел прызнае, што не мае рацыі. «У той жа час разумеем, што ў гэтым грахоўным свеце немагчыма дамагчыся поўнай справядлівасці. Памятаючы запаведзі Хрыста, дабраслаўляць тых, хто праклінае, чыніць добрае ненавіснікам нашым і маліцца за крыўдзіцеляў (Евангелле ад Матфея, кіраўнік 4, верш 44). будзем таксама маліцца за тое, каб у нашым грамадстве праўда цякла як моцная плынь (Кніга прарока Амоса, кіраўнік 5, верш 24), каб Евангелле - добрая вестка пра Божую любоў і выратаванне праз веру ў Ісусе Хрысце - напаўняла зямлю», - сказаў біскуп.

Ён таксама падзякаваў Богу за шматлікіх шчырых вернікаў праваслаўных людзей, з якімі можна разам абмяркоўваць пытанні веры і служэння Хрысту. «Жадаем дабротаў і дастатку ўсім народам, што насяляюць наш прыгожы край, у тым ліку цыганам, і асабліва цыганам-баптыстам, якія ёсць у нашых цэрквах», - падкрэсліў Леанід Міховіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках