У Віцебску падчас руху загарэўся гарадскі аўтобус МАЗ
2- 27.11.2018, 20:20
- 15,880
Кіроўца даехаў да найбліжэйшага прыпынку і адкрыў усе дзверы, каб выйшлі пасажыры.
У Віцебску 27 лістапада гарэў аўтобус, які ехаў па маршруце №14, паведамляе ДАІ. Інцыдэнт адбыўся а 15.12 на адным з прыпынкаў на вуліцы Чкалава.
Кіроўца аўтобуса заўважыў задымленне левага боку падчас праезду скрыжавання праспекта Будаўнікоў і вуліцы Чкалава. Ён даехаў да найбліжэйшага прыпынку і адкрыў усе дзверы, каб выйшлі пасажыры. Сам пачаў тушыць полымя ў маторным адсеку. Хутка прыехалі ратавальнікі.
Ніхто не пацярпеў. Прычыну ўзгарання высвятляюць.