«Журналісцкая салідарнасць - моцная зброя ў супрацьстаянні ўладам»
- 5.11.2018, 18:25
- 7,185
Сёння трэба прыцягваць увагу да праблем, з якімі сутыкаюцца незалежныя СМІ.
5 лістапада Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію ў абарону незалежных журналістаў пад лозунгам «Станем за журналістыку». Такім чынам прыцягваецца ўвага да «пагроз, з якімі сутыкаюцца калегі», паведамляе «Радыё Рацыя».
Да акцыі далучыліся і сябры глыбоцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў. Са слоў яе кіраўніцы Таццяны Смоткінай, журналісцкая салідарнасць - гэта моцная зброя ў супрацьстаянні ціску ўлады:
- Вядома ўсе мы, незалежныя журналісты, павінны быць салідарныя з журналістамі, якія зазнаюць ціск. Удзельнічаць у такіх акцыях - гэта проста наш абавязак. Калі гэта будзе маштабна, то ўладам будзе складана запалохваць журналістаў і змагацца супраць іх.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS