Луцэнка падаў Парашэнку заяву аб адстаўцы з пасады кіраўніка ДПУ
- 7.11.2018, 20:08
- 7,433
Учора ў Вярхоўнай радзе адмовіліся падтрымаць адстаўку генеральнага пракурора Украіны.
Генеральны пракурор Юрый Луцэнка перадаў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку заяву аб адстаўцы.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кіраўніка ДПУ Ларыса Сарган.
"Заява напісаная ўчора і сёння перададзеная прэзідэнту на разгляд", - сказала яна.
Підтверджую. Заява Ю.Луценком написана вчора і сьогодні передана Президенту на розгляд
— Лариса Сарган (@SarganLarysa) 7 ноября 2018 г.
Нагадаем, 6 лістапада падчас справаздачы ў Радзе аб справе забойства актывісткі Кацярыны Гандзюк Луцэнка заявіў, што падае ў адстаўку з пасады генеральнага пракурора. Ён папрасіў разгледзець пытанне аб яго адстаўцы на гэтым тыдні. Актывісты абвінавачваюць праваахоўныя органы ў сабатажы расследавання. Луцэнка назваў гэта прапагандай.
Намесніца старшыні Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка заявіла, што праўладная кааліцыя не падтрымае адстаўку Юрыя Луцэнкі.
Генеральны пракурор Украіны можа быць звольнены з пасады прэзідэнтам Украіны са згоды Вярхоўнай Рады ў сувязі з падачай заявы аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў з уласнага жадання.
Луцэнка быў прызначаны генеральным пракурорам Украіны ў траўні 2016 года.