17 жнiўня 2026, панядзелак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу

2
Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу

Гэта яшчэ не рэкорд падзення ўзроўню вады ў рацэ.

Свежыя фота абмялелай Прыпяці ў Мазыры, якія выклаў мясцовы блогер Лёша Астапенка, шакіравалі карыстальнікаў. Як заўважыў «Флагшток». Але гэта яшчэ не рэкорд падзення ўзроўню вады ў рацэ) на здымках ад 16 жніўня, на некаторых участках замест вады ў рэчышчы ракі — голы пясок, па якім ходзяць пешшу.

Не засталося нават выспаў, што нядаўна з'явіліся, — яшчэ некалькі дзён таму жыхары Мазыра каталіся па іх на веласіпедах.

На здымках са спадарожніка бачна, што заплава Прыпяці ўсяго за год ператварылася ў «пустыню». Падзенне ўзроўню вады ў Прыпяці крытычнае, але пакуль не рэкорднае. Узровень вады яшчэ не дасягнуў абсалютнага мінімуму, зафіксаванага ў верасні 2015 года, — мінус 21 см над нулём паста.

Паводле даных на раніцу 17 жніўня, на гідрапосце ў Мазыры ўзровень вады ў Прыпяці дасягнуў адзнакі мінус 7 сантыметраў над нулявой адзнакай. У апошнія дні падзенне ўзроўню запаволілася.

Аднак у каментарыях да актуальных здымкаў мясцовыя жыхары адзначаюць, што такога абмялення ракі ў Мазыры не назіралі нават у рэкордным 2015 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках