20 чэрвеня 2019, Чацвер, 11:09
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Блогер NEXTA - БТ: У мяне ёсць тое, чаго няма ў вас - cвабода

40
СЦЯПАН СВЯТЛОЎ

Папулярны беларускі блогер хоча даведацца, што будзе пасля Лукашэнкі.

Відэаблогер NEXTA распавёў пра тое, што Youtube выдаліў частку відэазапісаў з ягонага канала пасля скаргі з боку БТ. Цяпер на канале засталося толькі некалькі відэа. Частку відэа прыбраў сам блогер.

ДзяржСМІ, якія самі грашаць крадзяжом кантэнту, абвінавачвалі блогера ў выкарыстанні гандлёвых знакаў тэлеканалаў. Затым сталі скардзіцца на выкарыстанне відэа, гэта значыць, на парушэнне аўтарскіх правоў.

На блогера скардзіўся сам кіраўнік БТ Іван Эйсмант, а таксама супрацоўнікі тэлеканала СТВ.

Youtube заблакаваў два відэаролікі блогера. Яшчэ два ролікі былі выдаленыя.

Блогер выпусціў новае відэа, дзе раскрытыкаваў прапагандыстаў, якія не могуць ствараць цікавы і патрэбны людзям кантэнт, хоць на іх працу марнуюцца велізарныя грошы з бюджэту:

«У мяне ёсць тое, чаго няма ў вас – Cвабода», - адказаў блогер NEXTA на ўсе прэтэнзіі дзяржСМІ.

Нагадаем, зімой гэтага года супраць відэаблогера была распачатая крымінальная справа за «абразу прэзідэнта». Cам NEXTA заявіў, што не згодны з абвінавачваннямі, бо ў Беларусі няма прэзідэнта, а ёсць узурпатар.