28 пацярпелых і 2 мільёны рублёў шкоды
- 9.11.2018, 18:55
- 11,279
Следства аб афёрах з участкамі пад Менскам скончанае.
Завершана расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве з нерухомасцю і зямельнымі ўчасткамі ў Лапаровічах, Зацані і Сялюты ў дачыненні да жыхара Менска. Паводле звестак следства, абвінавачанае з 2006 года да 2018 пад падставай садзейнічання ў будаўніцтве і пераходзе правоў на аб'екты нерухомасці завалодаў грашовымі сродкамі 25 чалавек на агульную суму больш за 2 мільёны рублёў. Следствам дадаткова вылучаныя матэрыялы па факце здзяйснення злачынстваў супраць інтарэсаў службы работнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый.
Нагодай для ініцыявання крымінальнага пераследу 49-гадовага жыхара Менска сталі шматлікія звароты ў праваахоўныя органы грамадзян аб невыкананні ім дамоўных абавязанняў: выдавання абяцаных кватэр і зямельных участкаў, будаўніцтва дамоў, а таксама вяртання грашовых сродкаў.
Пасля выхаду артыкула tut.by аб махінацыях з нерухомасцю ў траўні 2018 года Следчым камітэтам быў затрыманы галоўны герой публікацыі - Міхаіл Траціннікаў.
Як паведамляе аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю УСК горада Менска, усяго ўстаноўлена 28 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці, большасць з іх звязаная з будаўніцтвам шматкватэрных дамоў і продажам у іх кватэр у вёсках Лапаровічах, Сялюты і на вуліцы Зацень у Менску. Мужчына ўводзіў грамадзян у зман што да сваіх намераў і на падставе аказання дапамогі ў афармленні дакументаў паводле даверанасці атрымліваў права распараджэння кватэрамі, яшчэ ў адным выпадку - зямельным участкам. Пасля ён рэалізоўваў долі ў нерухомасці трэцім асобам, а атрыманыя грошы выдаткоўваў на ўласныя патрэбы.
Пацярпелымі паводле крымінальнай справе прызнаныя 28 чалавек, агульная сума шкоды - больш за 2 мільёны рублёў, з якіх кампенсавана больш за 800 тысяч.
У мэтах кампенсацыі шкоды накладзены арышт на зямельныя ўчасткі і аб'екты нерухомасці, у тым ліку зарэгістраваныя на блізкіх сваякоў абвінавачанага на агульную суму больш за 770 тысяч рублёў.
Следства прааналізавала дакументацыю, у тым ліку якая змяшчае звесткі аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельных участкаў і аб'ектаў нерухомасці, а таксама аб выдачы дазволаў на вылучэнне ўчасткаў і аб будаўніцтве на іх.
Дадаткова выдзеленыя матэрыялы паводле факта ўчынення злачынстваў супраць інтарэсаў службы работнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія накіраваны ў орган дазнання для правядзення праверкі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны следчымі паводле ч. 4 арт. 209 (Махлярства) і ч. 4 арт. 211 (Прысваенне і растрата) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.