26 красавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебчукі- уладам: Якая крывадушнасць!

22
Віцебчукі- уладам: Якая крывадушнасць!
иллюстрационное фото newgrodno.by

Жыхары Віцебска абураныя сітуацыяй з тытунёвымі кіёскамі ў горадзе.

Надоечы «Віцебскі кур'ер» атрымаў ліст ад Ларысы, якая закранула праблему дэфіцыту лавак у горадзе:

- Раскажыце, калі ласка, колькі пенсіянераў пражывае ў Віцебску і чаму ў горадзе зусім няма лавак. Перакладаюць плітку бясконца кіламетрамі, а старым нават на прыпынку прысесці няма дзе. Паставілі дзе-нідзе па адной на 3 чалавекі, а астатнія пакутуюць. Я магу і пастаяць, а вось хворым і бедным вельмі цяжка. Такое ўражанне, што старых у нашым горадзе проста ненавідзяць. Стаяць яны па 40 хвілін у чаканні аўтобуса, а праехаць у маршрутцы дазволіць сабе не могуць.

Што да колькасці пенсіянераў, то, на жаль, дакладную лічбу віцебчукоў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, высветліць не ўдалося. Журналісты правялі свае разлікі - і вось што атрымалася.

Калі браць звесткі Галоўнай статыстычнай управы Віцебскай вобласці, то колькасць пенсіянераў, якія стаяць на ўліку ў органах працы, занятасцi i сацыяльнай абароны на канец 2017 гады – 344 600 чалавек. З улікам агульнай колькасці насельніцтва ў Віцебскім рэгіёне - 1 180 202 чалавек (на 1 студзеня 2018 году), удзельная вага непрацаздольнага насельніцтва складае прыблізна 26%. Такім чынам, калі правесці аналагічныя разлікі для Віцебска, то сярод 370 298 гараджан блізу 100 000 - гэта пенсіянеры.

Цяпер пра лаўкі на прыпынках грамадскага транспарту. Журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю намесніка дырэктара ў эксплуатацыі і ідэалагічнай рабоце філіяла «Гарадскі электрычны транспарт Віцебска» Віктара Кажуха:

- Згодна з нарматыўным дакументам пляцоўка прыпыначнага пункта павінна быць абсталяваная лавай. Гэта значыць, у дакументах не пазначана колькі павінна быць лавак. У той жа час, на трамвайных прыпынках, дзе абслугоўваюць вялікую колькасць пасажыраў, усталявана некалькі лавак. Да прыкладу, пасля звароту да нас жыхароў Маскоўскага праспекта, на прыпынку «Універсітэт Машэрава» мы паставілі тры лаўкі.

Ён параіў віцебчукам звяртацца з прапановамі на электронную пошту прадпрыемства vttu@vitebsk.by.

- Калі гараджане мяркуюць, што на адасобленым трамвайным або тралейбусным прыпыначным пункце не дастаткова лавак, то варта звяртацца непасрэдна да нас у філіял. А калі гаворка ідзе аб прыпынку грамадскага транспарту, на якім спыняюцца аўтобусы, маршрутныя таксоўкі і тралейбусы, то варта пісаць у аддзел ЖКГ гарвыканкама або на прадпрыемства «Гардармост», - дадаў Віктар Кажух.

Тэму месцаў для сядзення на прыпынках грамадскага транспарту ўзняла ў сваім лісце і вялікая сям'я:

- Гарадскія ўлады знайшлі спосаб замяніць раскіданыя лаўкі на прыпынках грамадскага транспарту ў Віцебску. На папулярных сярод пасажыраў прыпынках усталёўваюць новыя павільёны з лаўкамі і з тытунёвымі кіёскамі. Вы не знаходзіце, што гэта дзіўны клопат пра жыхароў горада?!

Далей аўтары эмацыйнага звароту заяўляюць, што чыноўнікі і настаўнікі шмат кажуць пра падтрымку здаровага ладу жыцця, пра шкоду і наступствы курыва:

- Якая крывадушнасць! У горадзе адкрыта прапагандуюць паленне. Пры гэтым зусім нядаўна ўлады заўзята змагаліся з шапікамі на прыпынках, якія псавалі «імідж горада». Цяпер жа ва ўсім горадзе будуць стаяць усюдыісныя кіёскі «Табакерка». Атрымліваецца, што для тытунёвага «барона» ўсё дзверы адчыненыя?! А для ўсіх астатніх «ЗОЖ – здесь отравляют жизнь».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках