26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моцная снежная бура абрынулася на паўднёвыя штаты ЗША

2
Моцная снежная бура абрынулася на паўднёвыя штаты ЗША
Фота: AP

У некаторых раёнах выпала 60 сантыметраў снегу.

У некалькіх паўднёвых штатах ЗША ў панядзелак вядзецца расчыстка дарог і аднаўленне падачы электрычнасці пасля таго, як магутны шторм абрынуў на гэтыя раёны снег і ледзяны дождж, паведамляе «Голас Амерыкі».

У асобных раёнах Вірджыніі, Паўночнай Караліны, Паўднёвай Караліны, Заходняй Вірджыніі і Тэнэсі ў нядзелю выпала ад 30 да 60 сантыметраў снегу.

Праз шторм рух на дарогах стаў небяспечным, што прывяло да шматлікіх аварый. Таксама паведамляецца, што ў выніку падзення дрэва на аўтамабіль у Шарлоце, Паўночная Караліна, загінуў чалавек.

У звычайна ажыўленым аэрапорце Шарлота ў нядзелю былі скасаваныя больш за тысячу рэйсаў.

Энэргетычныя кампаніі паведамляюць, што шторм пазбавіў электрычнасці 300 тысяч чалавек, большасць з якіх пражываюць у Паўночнай Караліне.

Буйныя снежныя буры значна часцей адбываюцца ў паўночных штатах, якія лепш падрыхтаваныя да такога надвор'я.

Губернатары Вірджыніі і Паўночнай Караліны абвясцілі надзвычайнае становішча перад набліжэннем шторму, каб мабілізаваць рэсурсы для аднаўленчых работ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках