26 красавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ перакідае ў Венесуэлу стратэгічныя бамбавікі

17
РФ перакідае ў Венесуэлу стратэгічныя бамбавікі

Расея пачала перакідку ў Венесуэлу стратэгічных бамбавікоў Ту-160, здольных несці ядзерную зброю.

Пра гэта The Washington Free Beacon паведамілі вайсковыя крыніцы, знаёмыя з інфармацыяй Мінабароны ЗША, паведамляе finanz.ru.

Гэта будзе ўжо сёмая за апошнія тры месяцы «вылазка» стратэгічнай авіяцыі РФ - частата палётаў павялічваецца, і гэта ўспрымаецца ў ЗША як правакацыя, кажа Марк Шнайдэр, былы чыноўнік Пентагона, адказны за расейскі напрамак.

У канцы кастрычніка Ту-160, на мадэрнізацыю якіх Расея выдзеліць 2,8 млрд даляраў, былі заўважаныя ля межаў Нарвегіі, а на іх перахоп былі накіраваныя брытанскія і нарвежскія знішчальнікі.

У жніўні ж быў зафіксаваны іх палёт праз Паўночны полюс, што «вельмі незвычайна» і кажа пра тое, што патэнцыйнай цэллю навучальных палётаў разглядаюцца менавіта ЗША, мяркуе Шнайдэр.

Пентагон будзе ўважліва сачыць за палётамі расейскіх Ту-160, якія здольныя наносіць удары з прымяненнем крылатых ракет па цэлях на тэрыторыі ЗША, адзначаюць крыніцы Free Beacon.

Пастанова аб перакідцы стратэгічнай авіяцыі ў Венесуэлу была прынятая пасля таго, як на мінулым тыдні ў Маскве пабываў дыктатар краіны Нікалас Мадура.

Паводле вынікаў перамоў Уладзімір Пуцін падзякаваў яму за «намаганні» ў будаўніцтве «шматпалярнага свету» і, са слоў Мадура, паабяцаў 6 млрд даляраў інвестыцый у венесуэльскую эканоміку, якая больш за год знаходзіцца ў стане дэфолту па вонкавым абавязку і перажывае інфляцыю ў 1 000 000.

Перакідка бамбавікоў - самых цяжкіх баявых самалётаў у свеце - пачалася ў панядзелак, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на авіаманіторынгавыя рэсурсы.

Расейскія ракетаносцы былі зафіксаваныя над Атлантыкай на паўночны захад ад Шатландыі: гэта два стратэгічныя бамбавікі Ту-160 ВКС РФ - борт RF-94100, які нясе імя «Мікалай Кузняцоў», і RF-94108 - «Уладзімір Судзец».

У панядзелак раніцай у Венесуэлу ўжо прыляцелі Ан-124 «Руслан» і Іл-62 ВКС Расеі.

Апошні раз Расея перакідвалі стратэгічныя бамбавікі ў Венесуэлу ў верасні 2008 года на фоне вайны з Грузіяй. Тады яны правялі вучэнні над міжнароднымі водамі паблізу ўзбярэжжа краіны.

Практыка пералётаў расейскай баявой авіяцыі на аэрадромы Венесуэлы працягнецца, а караблі ВМФ будуць заходзіць у парты гэтай краіны, заявіў на мінулым тыдні кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках