26 красавiка 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Зяленскі павялічвае адрыў ад Парашэнкі ў прэзідэнцкай гонцы

91
Апытанне: Зяленскі павялічвае адрыў ад Парашэнкі ў прэзідэнцкай гонцы

У другі тур выбараў ва Украіне праходзяць Цімашэнка і Зяленскі.

Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка і шоўмэн Уладзімір Зяленскі, паводле звестак апошняга ўсеўкраінскага апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, лідаруюць у рэйтынгу кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Украіны.

Пра гэта паведамляе УНП.

Адзначаецца, што, паводле апытання, Цімашэнку гатовыя падтрымаць 21,2% сярод тых, хто вызначыўся з выбарам. Зяленскі займае другое месца (14,6%), дзейны лідар Украіны Пятро Парашэнка - на трэцяй пазіцыі з 11,6%.

Паводле звестак апытання, у другім туры Зяленскі перамагае сваіх найбліжэйшых апанентаў: Парашэнку і Цімашэнку.

У верасні паведамлялася, што, у выніку апытання, праведзенага сацыялагічнай групай «Рэйтынг», лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка і шоўмэн Уладзімір Зяленскі лідаруюць у рэйтынгу кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Украіны.

Як адзначаецца, гатоўнасць прагаласаваць за Зяленскага выказалі 7,8% выбаршчыкаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі - 6,8%.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках