26 красавiка 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір захопленага ўкраінскага катара адмовіўся даваць паказанні

7
Камандзір захопленага ўкраінскага катара адмовіўся даваць паказанні
РАМАН МАКРАК

Ён патрабуе вызвалення сваіх падначаленых.

Камандзір малога артылерыйскага бранаванага катара Бярдзянск ВМС Украіны Раман Макрак адмовіўся даваць паказанні расейскім следчым да вызвалення ўсіх сябраў экіпажа бранякатэра, захопленых разам з ім у раёне Керчанскай пратокі, паведамляе «Новое время».

Пра гэта 12 студзеня паведаміў адвакат Ілля Новікаў.

«Сёння заявіў следству, што патрабуе абыходзіцца з сабой і са сваім экіпажам як з ваеннапалоннымі, і што ён не будзе даваць расейскім уладам ніякіх паказанняў, пакуль яго падначаленыя не будуць вызваленыя», - заявіў абаронца ў Faceboоk.

Са слоў Новікава, пазіцыя Макрака як камандзіра бранякатара Бярдзянск заключаецца ў тым, што ён адзін у адказе за тое, што адбываецца на борце, яго экіпаж выконваў яго загады і не можа быць прыцягнуты ні да якой адказнасці.

Расейскія сілавікі захапілі два малыя артылерыйскія браняваныя катары Бярдзянск і Нікапаль і рэйдавы буксір Яны Капу і 24 ваеннаслужачых ВМС УС Украіны 25 лістапада ў раёне Керчанскага праліва падчас іх пераходу з порта Адэсы ў порт Марыупаль Азоўскага мора. У выніку тарана памежнага карабля РФ быў пашкоджаны буксір ВМС Украіны, раненні атрымалі тры ўкраінскія маракі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках