26 красавiка 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Севярынца затрымалі ў Курапатах за «непадпарадкаванне ДАІ»

6
Паўла Севярынца затрымалі ў Курапатах за «непадпарадкаванне ДАІ»
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Палітык заявіў пра фальсіфікацыю справы інспектарам Аляксеем Трапезнікавым.

Увечары 12 снежня каля рэстарацыі «Паедзем паядзім» побач з Курапатамі былі затрыманыя сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павал Севярынец і актывіст Сяргей Анянкоў.

У каментары «Радыё Свабода» Севярынец паведаміў, што затрыманых абвінавацілі ў непадпарадкаванні ДАІ.

«Міліцыянтаў выклікаў наведвальнік, якога мы не раз бачылі: ён прыязджае на аўтамабілі з нумарам «1945» і заўсёды шукае магчымасць зладзіць скандал. Гэтым разам адмовіўся браць у нас буклеты пра Курапаты і пакінуць аўтамабіль на ўездзе. Пачаў скандаліць і выклікаў супрацоўнікаў ДАІ. Гэта чарговая правакацыя супраць нас», - заявіў палітык.

Відэа затрымання апублікаваў у Фэйсбуку актывіст Зміцер Казакевіч. На ім бачна, як міліцыянер сцвярджае, што Севярынца абвінавачваюць у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ, а сам Севярынец заяўляе, што ніякіх патрабаванняў не было.

Дарэчы, на самога Казакевіча інспектар ДАІ Аляксей Трапезнік склаў пратакол за тое, што той не прапускаў у рэстарацыю аўтамабіль Audi, але яго не затрымалі. Са слоў Казакевіча, Трапезнікаў сфальсіфікаваў справу супраць Севярынца і Анянкова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках