26 красавiка 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бывай, «парламент» - прывітанне, вуліца

2
Бывай, «парламент» - прывітанне, вуліца

Атрымаюць ад народа адказ. Непазбежна.

У цені ўрачыстасцяў з нагоды 25-годдзя расейскай Канстытуцыі застаўся іншы юбілей - выбары першай у гісторыі новай Расеі Дзяржаўнай Думы, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

Зрэшты, абедзве гэтыя ўрачыстасці больш падобныя на памінкі - няма ўжо той краіны, для якой прымалася Канстытуцыя, у якой абіралася Дзярждума.

І Канстытуцыя - пусты гук, і Дзярждума як самастойная палітычная ўстанова даўно мёртвая.

Усё гэта ў мінулым. І ніколі не вернецца.

Але ёсць адно цікавае назіранне, адно параўнанне мінулага 1993 года і сучаснасці 2018 года.

Абранне Дзярждумы, яркай, шумнай, апазіцыйнай - адвяло супрацьстаянне народа і ўлады з вуліц у парламент. Гэты крок спыніў гвалт у расейскай палітыцы, замяніў яго спрэчкамі ў парламенце. Праз чвэрць стагоддзя бачым адваротную і заканамерную з'яву.

Ліквідацыя самастойнасці Дзярждумы, яе ператварэнне ў прамакатку Пуціна выводзіць грамадзян на вуліцы, вядзе да росту гвалту. Ды і што ў гэтай Думе можна вызначыць? Ніякім цэнтрам улады яна не з'яўляецца.

Гэта - дэградацыя і знішчэнне палітыкі ў Расеі, яе замена бойкім і простым шляхам да тэрору. Як з аднаго боку - «казацкія» экстрэмісты 5 траўня, так і з другога - выбух у архангельскай ФСБ.

Юбілей Дзярждумы застаецца ў цені.

Урокаў з 1993 года цяперашнія ўлады не зрабілі. Вызначылі мерацца з народам сілай. Спадзяюцца на золатаўскія цуда-браневікі для разгону мас, на эскадроны ў папахах.

Атрымаюць ад народа адказ. Непазбежна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках