27 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогера Філіповіча аштрафавалі і прысудзілі да адміністрацыйнага арышту

8
Блогера Філіповіча аштрафавалі і прысудзілі да адміністрацыйнага арышту
МАКСІМ ФІЛІПОВІЧ

Максім Філіповіч стаў вядомы пасля асвятлення масавых пратэстаў супраць дэкрэта аб «дармаедах».

Вядомага блогера з Гомеля Максіма Філіповіча суд Савецкага раёна Гомеля прыгаварыў да 14 дзён адміністрацыйнага арышту. Акрамя таго блогер павінен выплаціць штраф сумай 18 базавых адзінак - 441 рубель, паведамляе «Белсат».

Падставай для арышту сталі «скаргі, якія паступілі з боку грамадзян, што фігуравалі ў блогах» Максіма Філіповіча.

Блогер стаў вядомым пасля таго, калі ў 2017 годзе ён атрымаў «ліст шчасця» - прадпісанне з падатковай інспекцыі аплаціць падатак на «дармаедства». Максім пачаў актыўна асвятляць у сваім блогу праблемы, звязаныя з увядзеннем у краіне падатку для беспрацоўных. Некаторыя ягоныя відэа на гэтую тэму сабралі амаль 500 тысяч праглядаў.

Пасля гэтага ўлады пачалі пераслед блогера. Неаднаразова на яго заводзілі адміністрацыйныя справы, штрафавалі і арыштоўвалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках