26 красавiка 2024, Пятніца, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі

13
У Менску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі
ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ
ФОТА: FACEBOOK

У судзе Першамайскага раёна сёння разглядаюцца адразу пяць адміністрацыйных спраў.

У судзе Першамайскага раёна Менска сёння, 14 снежня, разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных спраў супраць беларускіх незалежных журналістаў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна». Усіх судзяць паводле сумна вядомага артыкула 22.9 (ч.2) КоАП, то бок, за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

У якасці абвінавачаных - Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх абвінавачваюць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі «Дзяды» і вырабу відэапрадукцыі для спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

40 базавых адзінак (980 рублёў) штрафу ад суддзі Святланы Чараповіч атрымала Вольга Чайчыц. Такая ж сума штрафу і ў журналіста Сяргея Краўчука. Ягоную справу разглядала суддзя Таццяна Ліннік.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках