26 красавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электронны пашпарт атрымаюць не ўсе беларусы

34
Электронны пашпарт атрымаюць не ўсе беларусы

Кошт ID-карты складзе адну базавую адзінку.

На пачатковым этапе электронныя пашпарты будуць рабіць на падставе заявы чалавека.

Як піша mlyn.by, пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ распавёў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко.

Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма - гэта ідэнтыфікацыйная карта беларуса, свайго кшталту аналаг пашпарта. Са слоў прадстаўніка ўстановы, гэтая картка з'яўляецца носьбітам электроннага лічбавага подпісу, што адразу дае людзям ключ да вялікай колькасці розных магчымасцяў.

Плануецца, што ўсе працы для ўкаранення электронных пашпартоў будуць праведзеныя ў 2019 годзе. Тады ж пачнуць выдаваць першыя такія дакументы. «Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека. Гэта значыць, чалавек, які зноў звяртаецца па пашпарт, прыходзіць па абмен пашпарта, альбо для тых ахвотных, якія хочуць свой папяровы памяняць на больш модны, прыгожы, кампактны, зручны электронны», - адзначыў Дзмітрый Шадко.

Запісацца на атрыманне ID-карты можа кожны. Дарэчы, ахвотныя ўжо ёсць.

Нагадаем, што для грамадзянаў Беларусі кошт ID-карты складзе адну базавую адзінку. Кошт замежнага біяметрычнага пашпарта - 20-30 даляраў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках