26 красавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект акумулятарнага завода пад Берасцем адкліканы з экспэртызы

2
Праект акумулятарнага завода пад Берасцем адкліканы з экспэртызы

Праект адклікаў праектант небяспечнага завода.

Праектант акумулятарнага завода пад Берасцем адклікаў дакументацыю з экспэртызы. Паўторная экалагічная экспэртыза павінна была закончыцца 14 снежня. Новыя тэрміны яе правядзення пакуль невядомыя.

Пра тое, што праектант акумулятарнага завода "АйПауэр", які плануецца пабудаваць каля горада, адклікаў праектную дакументацыю з паўторнай дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы, берасцейскаму актывісту Дзям'яну Лепясевічу паведаміла 15 снежня падчас жывой лініі першая намесніца міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна.

Са слоў Малкінай, вынікаў паўторнай экспэртызы няма, бо актывісты адправілі на камісію дадатковыя матэрыялы.

Малкіна таксама паведаміла, што ў сувязі з заўвагамі Мінпрыроды "праектная арганізацыя будзе даваць тлумачэнні пра экалагічны складнік" завода. Мінпрыроды прапанавала праектнай арганізацыі сустрэцца з грамадскімі актывістамі, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пакуль невядома, ці адбудзецца такая сустрэча, паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на БелаПАН.

Пратэсты супраць будаўніцтва кітайскага акумулятарнага завода пад Берасцем трываюць са студзеня 2018 года. Супраць разгортвання такой вытворчасці сабрана блізу 40 тысяч подпісаў. У пачатку снежня актывісты былі на сустрэчы з міністрам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Яна доўжылася больш за пяць гадзін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках