18 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катарскі міністр заявіў аб планах інвеставаць у ЗША $20 мільярдаў

Катарскі міністр заявіў аб планах інвеставаць у ЗША $20 мільярдаў

Нафтакампанія Qatar Petroleum інвестуе ў ЗША не менш як $20 млрд цягам некалькіх найбліжэйшых гадоў.

Дзяржаўная катарскі нафтакампанія Qatar Petroleum (QP) інвестуе ў ЗША не менш як $20 млрд цягам некалькіх найбліжэйшых гадоў. Пра гэта заявіў дзяржаўны міністр у пытаннях энэргетыкі Катара Саад бэн Шарыд аль-Каабы, паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Al Jazeera.

Ён таксама дадаў, што QP абвесціць сваім замежным партнёрам пра планы будаўніцтва магутнасцяў для звадкаванага прыроднага газу да сярэдзіны 2019 года.

3 снежня аль-Каабы абвясціў, што Катар выходзіць з OPEC. Гэтую пастанову ў Досе патлумачылі намерам павялічыць у паўтара раза здабычу прыроднага газу. Там падкрэслілі, што выхад з OPEC не з'яўляецца палітычным або звязаным з супярэчнасцямі з іншымі краінамі-чальцамі арганізацыі.

У OPEC заявілі, што паважаюць пастанову Катара. Краіна перастане быць чальцом картэлі з 1 студзеня 2019 года.

За 2017 год дзель нафтаздабычы краіны ў рамках OPEC была блізу 600 тысяч барэляў на дзень (1,85%). Сумарная здабыча нафты краінамі картэля перасягае 32 млн барэляў на дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках