26 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся

69
Лукашэнка: Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся
Фота: «Радыё Свабода»

Дыктатар распавёў аб страчаных $500 мільёнах.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб канчатковых варыянтах праектаў Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2019 год, піша БелТА.

Дыктатар адзначыў, што прысутнічае мноства розных пунктаў гледжання і меркаванняў пасля таго, як на ўрадавым узроўні не ўдалося дамовіцца аб пытанні падатковага манеўру, які праводзіцца ў Расеі.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў выніку гэтых змяненняў, якія могуць адбыцца, для Беларусі чарговым разам у ЕАЭС і «саюзнай дзяржаве» пагаршаюцца ўмовы функцыянавання эканомікі.

«Мяне насцярожвае, што беларусы захваляваліся. Гэта наша праблема - кіраўніцтва краіны, - якую мы павінны развязаць, - заявіў беларускі правадыр. - Калі мы не дамовімся, то гэты падатковы манеўр на нас ціснуць пачне паступова з 2019 да 2024 года. У 2019 годзе, калі што, то мы можам страціць блізу $400-500 млн. Так, гэта прыстойныя грошы».

«Мы будзем вымушаныя перафарматаваць у нейкай ступені нашую ўнутраную, замежную палітыку. І асабліва ўсе, што звязана з фінансамі», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках