26 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курт Волкер: У ЕЗ расце падтрымка ідэі новых санкцый супраць РФ

1
Курт Волкер: У ЕЗ расце падтрымка ідэі новых санкцый супраць РФ

Усё больш еўрапейцаў падтрымлівае меркаванне аб патрэбе санкцый у адказ на керчанскі канфлікт.

У Еўропе ўзмацняецца падтрымка ідэі пра патрэбу ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Расеі ў якасці адказу на керчанскі крызіс, заявіў спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Украіны Курт Волкер. "Я не здзіўлюся, калі гэта адбудзецца ў наступныя адзін-два месяцы", - зазначыў ён, адказваючы на пытанні журналістаў на онлайн-брыфінгу ў панядзелак, 17 снежня, паведамляе DW.

Ён таксама адзначыў, што не чакае якіх-небудзь наступаў украінскага войска. Наадварот, расейскія заявы могуць быць накіраваныя на тое, каб адцягнуць увагу ад працягу блакады Керчанскай пратокі, заявіў ён, каментуючы заяву кіраўніка расейскага МЗС Сяргея Лаўрова аб падрыхтоўцы Кіевам вайсковай правакацыі ў канцы снежня.

Керчанскі крызіс

Стасункі РФ і Украіны зноў абвастрыліся некалькі тыдняў таму падчас канфлікту ў Керчанскай пратоцы. 25 лістапада расейскі спецназ захапіў два ўкраінскіх катары і буксір ля берагоў анэксаванай паўвыспы Крым на падыходзе да Керчанскай пратокі. У Кіеве сцвярджаюць, што памежная служба ФСБ Крыма і Севастопаля абстраляла і затрымала тры ўкраінскія вайсковыя караблі, якія спрабавалі прайсці праз Керчанскую пратоку. Пры затрыманні былі параненыя некалькі вайскоўцаў узброеных сіл Украіны, а таксама пашкоджаныя марскія судны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках