15 траўня 2024, Серада, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць агенцтва ФАН, Мышкіна і Чапігі

6
ЗША ўвялі санкцыі супраць агенцтва ФАН, Мышкіна і Чапігі

Пад абмежаванні таксама патрапілі хакеры, якія працуюць на расейскую вайсковую выведку.

Управа кантролю над замежнымі актывамі Мінфіна ЗША (OFAC) ўвяла санкцыі супраць 19 фізічных і чатырох юрыдычных асоб. Фігуранты спісу называліся як звязанымі з ГРУ або «фабрыкай троляў» людзьмі, піша РБК.

Пад санкцыямі апынуліся Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін. Як сцвярджалі The Insider і Bellingcat, так напраўду клічуць супрацоўнікаў Галоўнай управы Генштаба Узброеных сіл РФ, якіх Захад абвінавачвае ў атручванні Скрыпалёў з Салсбэры.

У спісах таксама апынуліся людзі, якіх у ЗША называлі хакерамі з расейскай вайсковай выведкі. Гэта Віктар Нетышко, Барыс Антонаў, Іван Ермакоў, Аляксей Лукашоў, Мікола Казачок, Арцём Малышаў, Аляксандр Асадчук, Аляксей Пацёмкін і Анатоль Кавалёў.

Восем чалавек з гэтага спісу ўжо знаходзіліся ў іншых санкцыйных спісах ЗША.

Таксама пад санкцыямі ЗША патрапіла «Федэральнае агенцтва навінаў», «Эканоміка сёння», «Неўскія навіны» і USA Really.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках