Раналду: Верагодна, гэта мой апошні сезон
1- 16.08.2026, 21:13
Зорны футбаліст вырашыў павесіць буцы на цвік.
Крыштыяну Раналду не выключыў, што сезон 2026/27 можа стаць апошнім у яго прафесійнай кар'еры. 41-гадовы капітан «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі расказаў пра гэта ў інтэрв'ю Vogue.
«Верагодна, гэта будзе мой апошні год у футболе, і я хачу пакінуць пасля сябе ўражлівую спадчыну», — заявіў Раналду.
Паводле слоў партугальца, да жыцця пасля футболу ён ужо шмат у чым падрыхтаваўся. Раналду плануе больш часу надаваць сям'і, падарожжам, а таксама хоча гуляць і глядзець матчы па падэле.
Футбаліст прызнаўся, што завяршэнне кар'еры непазбежна пакіне ў яго жыцці вялікую пустэчу, якую давядзецца запаўняць новымі заняткамі.
«Урэшце-рэшт, гэта былі 25 гадоў з мноствам ахвяр», — адзначыў Раналду.
Дзейны кантракт нападніка з «Аль-Насрам» разлічаны да лета 2027 года. Такім чынам, яго словы могуць азначаць, што Раналду разглядае магчымасць завяршыць выступленні пасля заканчэння бягучага сезона.