16 жнiўня 2026, Нядзеля, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску 18-гадовыя кіроўцы высвятлялі адносіны проста на дарозе

1
У Мінску 18-гадовыя кіроўцы высвятлялі адносіны проста на дарозе

Відэа прыцягнула ўвагу ДАІ.

Узаемныя прэтэнзіі на дарозе скончыліся штрафамі для двух маладых мінскіх кіроўцаў, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У інтэрнэце супрацоўнікі ДАІ ўбачылі відэаролік, на якім было зафіксавана, як кіроўца аўтамабіля Mazda, рухаючыся па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, рэзка затармазіў, чым стварыў аварыйную сітуацыю для аўтамабіля Volvo, які рухаўся ў тым жа напрамку.

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што канфліктная сітуацыя ўзнікла з-за парушэння патрабаванняў ПДР кіроўцам Volvo.

Устаноўлена, што 18-гадовая дзяўчына, рухаючыся па вуліцы Прытыцкага, пры перабудаванні не пераканалася ў бяспецы манёўру, чым стварыла аварыйную сітуацыю для аўтамабіля Mazda, які рухаўся ў тым жа напрамку і за рулём якога знаходзіўся 18-гадовы хлопец. Ён у даўгу не застаўся.

У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты абодва кіроўцы. Кіроўца Mazda аштрафаваны на 5 базавых велічынь (225 рублёў) і пазбаўлены права кіравання на тры месяцы. А кіроўца аўтамабіля Volvo атрымала штраф у памеры 10 базавых велічынь (450 рублёў), але засталася з правам кіравання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках