Wildberries звярнуўся да беларусаў
4- 16.08.2026, 21:52
- 3,040
Нібыта маркетплейс працуе, як і раней.
У Wildberries заклікалі беларусаў «не сумнявацца» і працягваць замаўляць у іх тавары. Маркетплейс працуе, як і раней, усе працэсы налааджаныя, а тавары працягваюць дастаўляцца ў пункты выдачы замоў. Гэтыя пункты працуюць не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі. Толькі ў Мінскай вобласці — іх больш за сто. Пра гэта піша mlyn.by, спасылаючыся на заяву дырэктара Wildberries у Беларусі Дзяніса Сямёнкава.
Нагадаем, Украіна вывела з ладу сем з дзесяці найбуйнейшых лагістычных цэнтраў найбуйнейшага расійскага маркетплейса Wildberries. Пра гэта 16 жніўня паведаміла Міністэрства абароны Украіны.
У абаронным ведамстве падкрэслілі, што падчас маштабнай атакі беспілотнікаў на Падмаскоўе гэтай ноччу разам са складам у Дамадзедаве таксама спыніў працу лагістычны вузел кампаніі ў індустрыяльным парку «Каледзіна».