16 траўня 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрыманыя падазраваныя ў шпіянажы на карысць РФ

1
У Літве затрыманыя падазраваныя ў шпіянажы на карысць РФ

Затрыманыя выконвалі заданні расейскай выведкі.

У Літве паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць Расеі затрымана некалькі чалавек. Гэтыя асобы выконвалі заданні расейскай выведкі і спрабавалі з дапамогай сваіх дзеянняў і кантактаў з пазапарламенцкімі партыямі ўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, паведаміў генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс у сераду, 19 снежня, у Вільні, паведамляе DW.

Пашыліс не ўдакладніў колькасці меркаваных шпіёнаў, паведаміўшы, аднак, што ў ліку затрыманых - былы старшыня Сацыялістычнага народнага фронту Альгірдас Палецкіс, які знаходзіцца пад вартай яшчэ з кастрычніка гэтага года.

Паведамляецца таксама, што за незаконнае захоўванне зброі затрыманы былы лідар адной з прасавецкіх моладзевых арганізацый - грамадзянін Расеі Валерый Іваноў. Улады цяпер правяраюць яго на прыналежнасць да шпіёнскай сеткі.

Генеральны камісар паліцыі Літвы Лінас Пярванас заявіў, што дзейнасць затрыманых несла пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны і, калі б шпіёнская сетка не была раскрытая, то "Літве пагражала б сур'ёзная небяспека". Падчас ператрусаў была канфіскавана вялікая колькасць носьбітаў інфармацыі. У Літве шпіянаж караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да дзесяці гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках