Еўра зноўку падаражэў на менскіх таргах
2- 21.12.2018, 14:18
- 8,738
Расейскі рубель чарговым разам патаннеў.
На валютных таргах у Менску 21 снежня еўра падаражэў, а даляр і расейскі рубель патаннелі.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр патаннеў на Br0,0027 і складае Br2,1228 (20 снежня - Br2,1255 за $1).
Еўра вырас на Br0,0012 да Br2,4311 (20 снежня - Br2,4299 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0381 да Br3,1182 за 100 расейскіх рублёў (20 снежня - Br3,1563 за 100 расейскіх рублёў).