Праз агрэсію РФ у Керчанскай пратоцы ЗША выдадуць ВМС Украіны $10 мільёнаў
- 22.12.2018, 15:53
- 8,258
Амерыка салідарная з Літвой і Вялікай Брытаніяй, якія таксама плануюць інвеставаць у ВМС Украіны.
Праз агрэсію Расеі ў Керчанскай пратоцы ЗША прынялі пастанову аб выдачы ВМС Украіны дадаткова 10 млн даляраў. Пра гэта гаворыцца на сайце Дзярждэпартамента ЗША, піша inforesist.org.
Калі гэтая пастанова будзе падтрыманая Кангрэсам, то гэтая сума паслужыць справе ўзмацнення ўкраінскага флоту. Адзначаецца, што такім чынам Амерыка дэманструе салідарнасць з Літвой і Вялікай Брытаніяй, якія таксама плануюць інвеставаць у ВМС Украіны.
Дзярждэп чарговым разам заклікаў Расею паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, вызваліць палонных маракоў, вярнуць захопленыя караблі і забяспечыць свабоднае суднаходства ў Азоўскім і Чорным морах.