Трамп назваў імя новага кіраўніка Пентагона
1- 23.12.2018, 20:51
- 13,521
ФОТА: DEFENSE NEWS
Пра гэта прэзідэнт ЗША паведаміў у сваім Twitter.
З 1 студзеня 2019 года на вакантную пасаду міністра абароны ЗША ўступіць намеснік кіраўніка Пентагона Патрык Шанахан.
Пра гэта Дональд Трамп абвясціў у сваім Twitter.
«Я рады абвясціць, што з 1 студзеня 2019 вельмі таленавіты намеснік міністра абароны Патрык Шанахан уступіць на пасаду выканаўцы абавязкаў міністра абароны. У Патрыка доўгі спіс дасягненняў у перыяд работы намеснікам [міністра], і ў [карпарацыі] Boeing дагэтуль. Ён будзе выбітны!», - напісаў Дональд Трамп.