16 жнiўня 2026, Нядзеля, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New York Times распавяла, як святкуюць Новы год па-беларуску

2
New York Times распавяла, як святкуюць Новы год па-беларуску

Аб святкаванні Новага года распавялі эмігранты з Беларусі.

New York Times апублікавала матэрыял пра тое, як святкуюць Новы год у сям'і Фрумкіных - эмігрантаў з Беларусі, дачка якіх Боні Маралес заснавала ў ЗША рэстарацыю беларускай кухні «Качка».

Журналісты выдання пабывалі ў Портлендзе, штат Арэгон, на «трэнінгавай» святочнай вячэры, якую Фрумкіны зладзілі напярэдадні сапраўднай навагодняй застоліцы, паведамляе belmir.by.

У 1980 годзе іхняя сям'я ў складзе таты Славы, мамы Любы і сына Сымона, якому тады было 6, эмігравалі ў ЗША з Беларусі.

Цяпер жа ўся сям'я жыве паблізу Портленда.

БОНІ ФРУМКІНА-МАРАЛЕС У СВАЁЙ РЭСТАРАЦЫІ «КАЧКА». ФОТА: ЛІЯ НЭШ ДЛЯ NEW YORK TIMES

Стаўшы амэрыканцамі, Фрумкіны, тым не менш, па-ранейшаму адзначаюць Новы год як самае галоўнае свята - Каляды, Дзень незалежнасці і Дзень падзякі разам узятыя.

Мама Боні Люба і ейная цётка Ася Рохкінд, як трэба было паводле звычаю, заставілі традыцыйнымі закускамі кожны квадратны сантымэтар стала.

Тут былі чорная асятровая і чырвоная ласасёвая ікра, тры тыпы салёнай, марынаванай і вэнджанай рыбы, зялёныя памідоры, чырвоны перац, яблыкі і айва з хатніх «закатак».

А акрамя таго, салаты з баклажанаў, буракоў, бульбы, грыбоў і агуркоў, фаршаваныя яйкі, галубцы, баклажанавыя рулецікі, накроены ялавічны язык, халадзец і свіная карэйка.

У артыкуле таксама апавядаецца аб абавязковай для Новага года страве - салаце аліўе, у склад якой уваходзяць вараная курыца, бульба, яйкі ды іншыя складнікі.

ЦЁТКА БОНІ АСЯ РОХКІНД РАССТАЎЛЯЕ ПЕРАКУСКІ. ФОТА: ЛІЯ НЭШ ДЛЯ NEW YORK TIMES
БОНІ І ЕЙНЫ МУЖ ІЗРАЭЛЬ - ЗЛЕВА, А БАЦЬКА БОНІ СЛАВА – НА ЧАЛЕ СТАЛА. ФОТА: ЛІЯ НЭШ ДЛЯ NEW YORK TIMES.
САЛОДКІЯ СТРАВЫ; СЛАВА І ЛЮБА ФРУМКІНЫ. ФОТА: ФОТА: ЛІЯ НЭШ ДЛЯ NEW YORK TIMES
ТЫПОВЫ СВЯТОЧНЫ СТОЛ ФРУМКІНЫХ. ФОТА: ЛІЯ НЭШ ДЛЯ NEW YORK TIMES
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках