Навроцкі згадаў беларусаў у прамове на вайсковым парадзе
- 15.08.2026, 22:17
Прэзідэнт Польшчы падзякаваў ім за барацьбу з бальшавізмам.
15 жніўня ў Варшаве (адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі Польшчы вайсковы парад), прысвечаны Дню Войска Польскага і 106-й гадавіне Варшаўскай бітвы. Па Віслострадзе прайшлі амаль дзве тысячы вайскоўцаў і каля 300 адзінак тэхнікі, а над польскай сталіцай праляцелі F-35 і F-16, паведамляе сайт Charter97.org.
Падчас урачыстасцяў прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі асобна згадаў беларусаў, якія разам з палякамі супрацьстаялі бальшавікам.
«У польскім войску таксама змагаліся тыя, хто хацеў незалежнасці, хто ведаў, што такое бальшавізм. І яны не хацелі, каб бальшавікі распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе — літоўцы, украінцы, беларусы, «белыя» рускія, напалоханыя бальшавізмам, — усіх іх у Рэчы Паспалітай мы цэнім і дзякуем за дапамогу», — заявіў польскі прэзідэнт.
Дзень Войска Польскага (Święto Wojska Polskiego) адзначаецца ў гадавіну перамогі польскай арміі ў Варшаўскай бітве 1920 года. Тады польскія войскі спынілі наступ Чырвонай Арміі на Варшаву і перайшлі ў контрнаступ. У польскай гістарычнай традыцыі гэта перамога атрымала назву «Цуд на Вісле».