15 жнiўня 2026, Субота, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якімі словамі беларусы называюць Каляды

1
Якімі словамі беларусы называюць Каляды
Фото с сайта exitgames.by

Моўная мапа.

Чаму ў адных мясьцінах зімовыя сьвяты называюць Каляды, а ў іншых — Раство? Распавядае «Радыё Свабода».

Слова Каляды нашыя далёкія продкі пазычылі ў рымлянаў яшчэ ў старажытнасьці. Calendae на лацінскай мове азначае першы дзень месяца або сьвята пачатку году.

У гаворках ёсьць два варыянты націску: Каля́ды і Кóляды. Аднак на мапе не пазначаныя асаблівасьці мясцовага вымаўленьня. Напрыклад, на паўночным усходзе скажуць прыблізна так: Кыля́ды. А на Заходнім Палесьсі бываюць і Кóлядэ.

Слова Раство таксама запазычанае. Яно паходзіць ад царкоўнаславянскага Рождьство і звычайна сустракаецца ў рэгіёнах і вёсках, дзе пераважае праваслаўнае насельніцтва. Беларуская мова асвойвала слова адпаведна сваім гукавым законам: Ражаство, Раздво, Раство.

На мапе абазначаныя адным значком варыянты:

— Раждзяство (Разьдзяство, Ражджаство);

— Ражаство (Ражство, Ражтво, Раштво, Раждво, Рашство);

— Раздво мае дыялектныя варыянты вымаўленьня накшталт Руздво.

Крыніца нашай моўнай мапы— „Лексічны атлас беларускіх народных гаворак“. Словы для яго сабралі ў палявых экспэдыцыях беларускія дыялектолягі ў 1970–90-я гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках