14 жнiўня 2026, Пятніца, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будзе хадзіць гарадскі транспарт Менска ў навагоднюю ноч

1
Як будзе хадзіць гарадскі транспарт Менска ў навагоднюю ноч

Апублікаваны графік.

Графік руху грамадскага транспарту Менска перабудаваны для зручнасці людзей на час правядзення масавых святочных мерапрыемстваў у пераднавагодні перыяд і непасрэдна ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, паведамілі БелТА ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

З 24 снежня да 7 студзеня з 10:00 да 22:00 будзе павялічаная колькасць аўтобусаў на маршруце №1. А 30 і 31 снежня з 10:00 да 20:00 часцей будуць хадзіць аўтобусы №№9Д, 22, 24, 29, 42, 43Д, 54, 60, 69, 73, 74С, 78, 85С, 90, 99, 102 , 104, 112С, 113С, 121, 921; тралейбусы №№2, 6, 16, 20, 22, 27, 29, 33, 46, 60, а таксама трамваі №1 і №3.

Пасажырскі транспарт у навагоднюю ноч будзе хадзіць да 5 гадзін раніцы. З рознымі інтэрваламі будуць хадзіць аўтобусы па 26 самых папулярных маршрутах, таксама па дзесяці тралейбусных маршрутах (№№3, 6, 20, 27, 29, 48, 53, 57, 62, 92) і двух трамвайных (№4 і №6) . Акрамя таго, з гадзінным інтэрвалам будуць хадзіць прыгарадныя аўтобусы №343 «ДС Уручча-2 - чыг. ст. Калодзішчы» і паўтарагадзінным - №429 «ДС Дружная - Атоліна».

Цягнікі метро 31 снежня будуць рухацца па абедзвюх лініях з 11:00 да 20:00 з інтэрвалам у 6 хвілін, з 20:00 да 24:00 - 7-10 хвілін. Потым да 4:00 1 студзеня інтэрвал іх руху будзе складаць прыкладна 6 хвілін. На станцыі «Няміга», «Купалаўская» (выхад да праспекта Незалежнасці), «Кастрычніцкая», «Фрунзенская» пасажыры змогуць зайсці да 04:15, на астатнія станцыі - да 4:00. А ў 5:30 метрапалітэн пачне новы працоўны дзень.

Дадатковыя аўтобусы, тралейбусы і цягнікі метро плануецца пусціць пасля святочнага навагодняга феерверка (1 студзеня ў 01:45) і заканчэння святочных мерапрыемстваў (а 4:00).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках