26 красавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэасэрвіс Voka павялічыць колькасць фільмаў на беларускай мове да 124

4
Відэасэрвіс Voka павялічыць колькасць фільмаў на беларускай мове да 124

У беларусаў з'явілася магчымасць глядзець фільмы на роднай мове не толькі ў кінатэатрах, але і дома.

Відэасэрвіс VOKA падвёў вынікі года: самым папулярным фільмы з агучкай на беларускай мове стала сямейная камедыя «Падынгтан». Фільм пра медзведзяня, што прыехала ў Лондан, каб здабыць сям'ю і стаць сапраўдным ангельскім джэнтльменам, паглядзела блізу 20 000 карыстальнікаў. Другое і трэцяе месцы ў рэйтынгу VOKA атрымалі анімэ «Рыбка Поньё» і антыўтопія «Кніга Ілая», піша nn.by.

У пачатку гэтага года ў беларусаў з'явілася магчымасць глядзець фільмы на роднай мове не толькі ў кінатэатрах, але і дома. Для гэтага відэасэрвіс VOKA стварыў спецыяльны раздзел CINEVOKA, у якім сабраны шэдэўры сусветнага кіно ў беларускай агучцы. Актыўнае напаўненне раздзела пачалося з ліпеня: за 6 месяцаў колькасць кантэнту вырасла з 3 да 60 фільмаў розных жанраў: ад псіхалагічных драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.

У 2019 годзе колькасць кінакарцін плануюць павялічыць да 124. Сярод іх будуць драма «Пролетая над гнездом кукушки», трылер «Сайлент Хилл», крымінальны дэтэктыў «Девушка с татуировкой дракона», чорная камедыя «Волк с Уолл-стрит» і іншыя блокбастары.

За гэты год фільмы ў раздзеле CINEVOKA сабралі больш за 45 000 гледачоў. Допісы ў сацыяльных сетках пра кінахіты ў беларускай агучцы ўбачылі 330 000 карыстальнікаў - попыт на фільмы на роднай мове ў інтэрнэт-прасторы ўпэўнена расце. Хэдлайнерам абмеркаванняў у сацыяльных сетках стала французская камедыя «Астэрыкс на Алiмпiйскiх гульнем».

Удзел у агучцы фільмаў, перакладзеных на беларускую мову, прынялі 19 актораў дубляжу, якія правялі ў гуказапісвальнай студыі больш за 450 гадзін.

Топ-10 самых папулярных фільмаў у беларускім перакладзе выглядае так:

Падынгтан;

Рыбка Поньё;

Кнiга Iлая;

Мой сябар жырафа;

Мiсiя;

1 + 1 (Недатыкальныя);

Пяты элемент;

Грукаючы ў нябесную браму;

Жонка аглядальнiка заапарку;

Скрадзеныя прывідамі.

Беларусы ўжо прывыклі глядзець кіно ў беларускай агучцы і ў кінатэатрах. Дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм'еры з беларускім дубляжом штомесяц паказваюць на вялікіх экранах ва ўсёй краіне. За два гады паказы «Беларускіх ўікэндаў» наведала ўжо больш за 50 тысяч гледачоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках