19 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі сенатар заклікаў ЗША і NATO даслаць караблі ў Чорнае мора і даць Украіне зброю

4
Амерыканскі сенатар заклікаў ЗША і NATO даслаць караблі ў Чорнае мора і даць Украіне зброю

Джон Бараса таксама заклікаў Нямеччыну заблакаваць «Паўночную плынь-2».

«Пуцін не разумее словы, ён разумее дзеянні», - падкрэсліў сенатар-рэспубліканец Джон Бараса, выступаючы ў перадачы «Сустрэча з прэсай» на канале NBC 2 снежня.

Як паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Голос Америки, палітык ухвальна адазваўся пра пастанову Трампа скасаваць сустрэчу з Пуціным, якая раней планавалася на гэтыя выхадныя ў Аргентыне.

«Пуцін паважае сілу і тэрыторыю. Словы для яго значаць не шмат, а вось дзеянні - так. Уважаю, мы павінны рабіць больш», - адзначыў сенатар.

Ён заклікаў ЗША накіраваць караблі ў Чорнае мора. Тое ж, адзначае сенатар, павінны зрабіць і NATO. Гэтыя дзеянні прадэманструюць народу Украіны падтрымку ЗША, уважае Бараса, а таксама пакажуць Расеі, што трэба прытрымлівацца міжнароднага права.

Сенатар таксама заклікаў ЗША падаць Украіне зброю для супрацьпаветранай абароны, а таксама для абароны супраць нападаў з мора. «Мы далі ім процітанкавую зброю, павінны даць і супрацьпаветраную зброю, а таксама зброю, каб супрацьстаяць нападу караблёў», - заявіў Бараса.

«Пуцін паважае сілу і дзеянні. Ён не спыніцца, пакуль яго не спыняць. Ён чуе пах страху. Павінна быць магутнае стрымліванне, а не проста размовы з Пуціным. Ён хітры, агрэсіўны, ён знаходзіць слабыя месцы і выкарыстоўвае іх», - дадаў ён.

Асноўная магутнасць Пуціна, на думку сенатара, заключаецца ў трох сферах: лічбавая, энэргетычная і вайсковая. Таму сенатар заклікаў, між іншым, развіваць моц ЗША ў сферы энэргетыкі, а таксама заклікаў Нямеччыну заблакаваць «Паўночную плынь-2».

«Мы павінны рабіць усё магчымае, каб станавіцца больш энэрганезалежнымі і дамінаваць у энэргетыцы. Таксама, уважаю, павінны прыцягваць NATO. Мэркель павінна спыніць будаўніцтва трубаправода «Паўночная плынь-2», бо ён азначае залежнасць ад расейскіх энэргарэсурсаў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках