26 красавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларуса патрабавалі 15 тысяч рублёў за электрычнасць на лецішчы

8
З беларуса патрабавалі 15 тысяч рублёў за электрычнасць на лецішчы

Чыноўнікі кажуць, што памыліліся.

У канцы лістапада СМІ пісалі пра беларуса, які набыў пляц і пабудаваў там дом. Здавалася б, звычайная гісторыя - але чыноўнікі нечакана запатрабавалі з яго 15 тысяч рублёў кампенсацыі за электрыфікацыю вёскі ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Як пазней даведаліся журналісты tut.by, узнікла памылка, а Мінбудархітэктуры ўсё растлумачыла.

Сутнасць у наступным - калі чалавек не знаходзіцца на ўліку для паляпшэння жылля і пры гэтым набыў пляц пасля ўваходжання ў дзеянне ўказа №26 (ад 14 студзеня 2014 году), ён павінен кампенсаваць выдаткі. Тыя, што стаяць на ўліку, ад гэтай платы вызваляюцца. Ёсць яшчэ пастанова №298 (ад 1 красавіка 2014 года), на падставе якой кампенсацыю не плацяць тыя, каму зямельныя надзелы далі з унясеннем платы за права ўкладання дамовы арэнды. Для астатніх нюанс у тым, што гэтыя выдаткі ўжо ўключаныя ў кошт надзела. Гэта значыць, Сяргею Альшэўскаму ніякія 15 тысяч рублёў плаціць не трэба, піша kyky.org.

Аднак ёсць выключэнне. Беларусы, якія не стаяць на ўліку па паляпшэнню жылля і якія набылі пляц без аўкцыёну (або на аўкцыёне, але без ўказання кошту сетак) пасля ўваходжання ў дзеянне ўказа №26, абавязаныя заплаціць кампенсацыю. Сяргей, напрыклад, свой пляц набыў на аўкцыёне.

Каментар Сяргея

Сяргей Альшэўскі распавёў, што пасля публікацыі матэрыялу з ім звязаліся больш за 20 чалавек з аналагічнай праблемай: «Напрыклад, мне патэлефанаваў чалавек, які таксама пабудаваўся ў Стаўбцоўскім раёне. Яму пад ягоныя тэхнічныя ўмовы выдзелілі электразабеспячэнне на 15 кВт. І цяпер за гэта яму трэба выплаціць больш за 20 тысяч рублёў! Зразумела, што такіх людзей у краіне вельмі шмат і для многіх такія «навіны» сталі сапраўдным шокам. Больш за тое, высветлілася, што пра кампенсацыю не ва ўсіх выканкамах да гэтага ведалі. І толькі пасля публікацыі пачалі рабіць запыты ў аблвыканкамы».

Сяргей мяркуе, што ў пастанове ёсць памылка, бо разлік трэба рабіць для кожнага населенага пункта асобна, а не паводле сярэдняга тарыфа раёна: «Невядома ж, што і ў якой вёсцы будавалася з інфраструктуры, чаму чалавек павінен плаціць за сеткі, якія ёсць у іншым населеным пункце раёна?». Цяпер Сяргей збірае ўсіх, хто трапіў у такую сітуацыю, і стварае супольны дакумент з патрабаваннем аб скасаванні пастановы №298 Саўміна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках